Позна ўвечары з дома ў Мінску эвакуявалі 30 чалавек (фота)
Позна ўвечары 27 сакавіка з дома па праспекце Незалежнасці, 147/1 у Мінску эвакуявалі 30 чалавек. Прычынай стаў дым, які ішоў з падвала. Узгаранне патушылі ратавальнікі, яны вынеслі і перадалі медыкам пацярпелага 56-гадовага мужчыну, яго шпіталізавалі.
Як інфармуе прэс-служба МНС Мінска, пажар быў у невялікім гаспадарчым памяшканні, загарэлася і смецце. Мяркуецца, што яго прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Фота: 112.by