Польскія перавозчыкі прапускаюць праз мяжу па адной фуры за гадзіну
![Польскія дальнабойнікі блакуюць мяжу / Strajk Polskich Przewoźników/Facebook](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/miaza-1005.jpg.webp?itok=Rl4cr2d6)
Польскія дальнабойнікі блакуюць мяжу / Strajk Polskich Przewoźników/Facebook
Польскія грузаперавозчыкі прапускаюць праз беларуска-польскую мяжу па адной фуры за гадзіну. Без затрымак праходзіць толькі транспарт з жывёламі і грузамі, якія хутка псуюцца, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, 9 траўня польскія пратэстоўцы заблакавалі рух фур у Беларусь праз мытны тэрмінал "Карошчын" (каля пункту пропуску "Кукурыкі" — "Казловічы", адзінага, дзе яшчэ праязджаюць грузавікі). Дазволеная акцыя можа працягвацца да 9 чэрвеня.
Польскія дальнабойнікі заяўляюць, што беларускія і расійскія кампаніі захапілі транспартны рынак з перавозкамі на ўсход. Пратэстоўцы патрабуюць забараніць уезд у Польшчу грузавікам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй і прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, заснаваных у Польшчы, аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.
Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, на польскім баку мяжу блакуюць каля 50 грузавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.