Польшча ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі і соцень чыноўнікаў

Польшча падрыхтавала візавыя санкцыі адносна прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і некалькіх соцень прадстаўнікоў ягонага рэжыму, паведамляе Радыё Свабода.

Як неафіцыйна паведамляюць дыпламатычныя крыніцы ў Польшчы, у МЗС гэтай краіны гатовы спіс прозвішчаў асоб, адказных за рэпрэсіі, што пачаліся пасля выбараў 19 снежня: пракурораў, суддзяў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў спецыяльных службаў.

Вядома, што ў гэтым спісе некалькі соцен прозвішчаў, уключна з Лукашэнкам. Аднак пакуль МЗС Польшчы не публікуе цалкам гэты спіс і не падае дакладнага ліку асоб, якія патрапяць пад санкцыі. Аднак вядома, што пад санкцыі не патрапіць міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, каб не абмяжоўваць магчымасцяў дыялогу.

Аналагічныя санкцыі ад імя ўсяго Еўрасаюзу чакаюцца 31 студзеня.