Польшча адмовілася ад этапу Кубка свету праз допуск беларусаў і расіян

Польшча адмовілася праводзіць этап Кубка свету па фехтаванні / pixabay.com
Польшча адмовілася праводзіць этап Кубка свету па фехтаванні / pixabay.com

Польская асацыяцыя фехтавання адмовілася праводзіць этап чэмпіянату свету па фехтаванні на рапірах у Познані. Прычынай называецц допуск на яго беларусаў і расіян.

"Польская асацыяцыя фехтавання падтрымлівае Федэрацыю фехтавання Украіны ў яе намаганнях выдаліць са спаборніцтваў і сусветнага фехтавальнага асяроддзя людзей, якія падтрымліваюць жорсткую вайну ва Украіне і рэжым Уладзіміра Пуціна", — гаворыцца ў заяве.

Польскі бок заяўляе, што іх як арганізатараў адхілілі ад працэсу праверкі запрошаных удзельнікаў і дапаможнага персаналу. На думку Польскай асацыяцыі фехтавання, "вялікую колькасць гульцоў з расійскімі і беларускімі пашпартамі дапусцяць у слабакантраляваным рэжыме" на турнір.

Санкцыі супраць спартоўцаў з Расіі і Беларусі былі ўведзеныя ў сакавіку 2022-га пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сёлета напрыканцы сакавіка Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе. Але такое рашэнне ў спартовым свеце ўспрынялі неадназначна. Некаторыя спартыўныя федэрацыі працягнулі абмежаванні для спартсменаў з РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі