Плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд
На гэты раз на дыстанцыі 50 метраў на спіне.
Плыўчыха Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд Беларусі. На гэты раз на дыстанцыі 50 метраў на спіне — 26,05 секунды. Адбылося гэта на спаборніцтвах ISL у Эйндховене. Шкурдай выступае за французскую каманду "Энерджы Стандарт". На дыстанцыі яна была другой.
Напярэдадні плыўчыха ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 метраў на спіне — 2 хвіліны 01,51 секунды. Ранейшае дасягненне таксама належала Шкурдай (2 хвіліны 01,77 секунды).
facebook.com/blrswimming
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.