Пляцоўка для пабудовы АЭС не была выбрана з-за візіта Сідорскага ў Саратаў?

Завяршыўся візіт прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Саратаўскую вобласць Расіі. Важным яе пунктам было наведванне Балакоўскай АЭС.  Вось што распавяла Еўрарадыё пра тое, чым цікавіўся Сідорскі, супрацоўніца цэнтра грамадскіх сувязяў АЭС Галіна Кадачнікава:

"Цікавіўся найперш такімі чыста практычнымі пытаннямі, як арганізацыя навучання, графік працы змены аператыўнага персанала".


Адзначым, што Балакоўская АЭС - самая сучасная атамная станцыя Расіі (пасля Волгадонскай). Яна эксплуатуе чатыры энергаблокі апошняга пакалення. Падобныя энергаблокі Расія будуе ў Іране, Кітаі і Індыі, і яны адпавядаюць усім міжнародным патрабаваням па бяспецы.

Як інфармуе "Інтэрфакс", Сяргей Сідорскі па выніках візіту адзначыў, што ўражаны Балакоўскай АЭС і найперш цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў. Ён падкрэсліў, што для беларускага боку будзе  вельмі каштоўным досвед расійскіх спецыялістаў, у тым ліку і "асабісты досвед губернатара".

Высвятляецца, што губернатар Саратаўскай вобласці Павел Іпатаў на працягу 20 гадоў працаваў на Балакоўскай АЭС, у тым ліку і яе дырэктарам. Цікава, што пасля размовы Сідорскага з Іпатавым дзяржкамісія ў Мінску так і не выбрала пляцоўку для пабудовы АЭС, хаця і анансавалася, што рашэнне будзе прынятае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі