"Плэйбою" пагражаюць крызіс і інтэрнэт

Эратычны часопіс "Playboy" церпіць страты з-за крызісу і канкурэнцыі з інтэрнэтам, паведамляе
Корреспондент.net.


З-за фінансавага крызісу "Playboy" скарачае тыраж і будзе выходзіць радзей. У сакавіку часопіс быў вымушаны зачыніць сваю нью-ёркскую рэдакцыю.

Папяровы Playboy адчувае ўсё большую канкурэнцыю з боку электронных выданняў і бясплатнай эротыкі ў інтэрнэце. За шэсць гадоў яго аўдыторыя скарацілася на 600 тысяч чытачоў, а страты за мінулы год склалі каля 150 млн. долараў.

фота www.cardcow.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі