План па ўрэгуляванні асецінскага канфлікта неправільна пераклалі

Міністр замежных спраў Францыі Бернар Кушнер падцвердзіў інфармацыю пра недакладны пераклад тэкста з франзускай мовы па ўрэгуляванні канфлікту ў Паўднёвай Асеці.  Глава МЗС Францыі патлумачыў, што план Мядзеведзева-Сарказі з шасці пунктаў быў падпісаны на французскай мове, а затым перкладзены на англійскую і рускую мову. Калі ў рускім тэксце гаворыцца пра бяспеку "для Паўднёвай Асеці і Абхазіі", то ва французскай і англійскіх версіях размова вядзецца пра бяспеку "ў" гэтых рэспубліках. Такім чынам, руская версія апраўдвае стварэнне "буферных зон" на тэрыторыі Грузіі.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі