Пікеты ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы плануюцца ў Мінску і Магілёве

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў падаў тры заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Два пікеты ён хоча правесці ў Магілёве, трэці — у Мінску, каля расійскай амбасады.

Мэта пікетаў — выказаць падтрымку ўкраінскай лётчыцы і заявіць пратэст супраць яе незаконнага затрымання і арышту. Гладышаў хоча патрабаваць неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанка, адзначае сайт АГП.

Актывіст мяркуе, што беларускія ўлады не змогуць адмовіць у правядзенні пікетаў. Ён адзначае, што Лукашэнка мае імідж міратворца ва ўкраінскім пытанні, таму забарона такога пікету сапсуе міратворчы імідж і пакажа няшчырасць беларускай улады.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі