Пікет у падтрымку палітвязняў прайшоў каля беларускай амбасады ў Маскве

Пікет "у падтрымку беларускіх палітзняволеных" прайшоў 16 лютага каля будынка амбасады Беларусі ў Маскве, паведамляе "Эхо Москвы".
Каля беларускага дыппрадстаўніцтва сабралася каля 30 актывістаў расійскіх моладзевых рухаў "Абарона", "Свабодныя радыкалы", "Яблоко", а таксама беларускага зямляцтва.

Яны патрабавалі вызвалення журналіста Аляксандра Здвіжкова, асуджанага на тры гады за перадрук карыкатур на прарока Мухамеда, і актывіста моладзевага апазіцыйнага руху Андрэя Кіма. Удзельнікі акцыі збіралі подпісы пад адпаведнай петыцыяй, якую плануюць перадаць у амбасаду Беларусі. Тым часам расійская міліцыя затрымала пяцёх маладзёнаў, якія спрабавалі перашкодзіць пікету. Праз гадзіну іх адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі