Песні AC/DC прагучаць у фільме "Жалезны чалавек-2"

Гукавая дарожка новага фільма Джона Фавро "Жалезны чалавек-2" будзе цалкам складацца з песень AC/DC, паведамляецца на сайце аўстралійскай рок-каманды. Усяго на саўндтрэку будуць прадстаўленыя 15 кампазіцый, абраныя з 10 студыйных альбомаў калектыву перыяду 1976-2008 гадоў. У прыватнасці, на пласцінку патрапяць такія класічныя трэкі AC/DC як "Highway To Hell", "The Razor’s Edge", "Back in Black", "T.N.T." і "Shoot To Thrill".

На апошнюю кампазіцыю, якая стане ключавой тэмай фільма, нядаўна на канцэрце AC/DC у Буэнас-Айрэсе быў зняты новы кліп. Саўндтрэк будзе выпушчаны напярэдадні выхаду стужкі 19-га красавіка на CD, DVD і вініле.

Сіквел "Жалезнага чалавека" выйдзе на сусветныя экраны ў канцы красавіка - пачатку траўня. У карціне занятыя Роберт Даўні-малодшы, Мікі Рурк, Скарлет Ёхансан, Гвінет Пэлтроў, Дон Чыдл і Сэм Роквел.

Фота: www.today.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі