Першы паўфінал “Еўрабачання” пройдзе ў шведскім Мальмё

Беларуская ўдзельніца будзе спяваць пад нумара 11. Апроч яе на сцэну выйдуць прадстаўнікі Аўстрыі, Эстоніі, Славеніі, Харватыі, Даніі, Расіі, Украіны, Галандыі, Чарнагорыі, Літвы, Малдовы, Ірландыі, Кіпра, Бельгіі і Сербіі.



Трансляцыю першага паўфіналу “Еўрабачання” будуць весці тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”. Шоў пачнецца а 22.00 па беларускім часе.



Беларускія тэлегледачы могуць прагаласаваць за любога выканаўцу, які ім спадабаецца, апроч прадстаўніка сваёй краіны.



У першым паўфінале вызначыцца першая дзясятка ўдзельнікаў фіналу. Яшчэ 10 фіналістаў стануць вядомыя па выніках другога паўфіналу, які пройдзе ў Мальмё 16 траўня, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі