Першы кліп “Indiga” здымаюць без удзела музыкаў

Прыемная навіна для прыхільнікаў “Indiga”. Нарэшце, пачалася праца над першым кліпам гурта.
Дзіўна тое, што маскоўскі дызайнер і фотамастак Аляксандр Воўкаў сам прапанаваў калектыву зрабіць відэа на песню “Лётаць”. Па словах ваклісткі гурта Русі, “гэта адна з самых паспяховых новых песень”. Маўляў, з-за таго, што асновай яе з’яўляецца “рэальная гісторыя, насычаная інтымнымі рэчамі” яна і падабаецца слухачам.

Мастак абраў незвычайную форму відэаілюстравання – кліп будзе лялькавым, ні музыкаў, ні моднай зараз анімацыі, у ім не будзе. Лялек спецыяльна для кліпа “Indiga” лепіць сам дызайнер.

Дадам, што Аляксандр дасылае музыкам фотаздымкі таго, як ідзе праца, таму смела можна сказаць, што яны ўжо знаёмыя з галоўным героем кліпа. Па словах Русі, для калектыва гэта цікавы эксперымент, таму што яны цалкам аддаліся Аляксандру, яго адчуванням і густу.

Для тых, хто не ведае, скажу, што аўтар першага кліпа “Indiga”, Аляксандр Волкаў, працуе зараз у Маскве, але часта бывае ў Мінску.

Як ён кажа, у яго тут нямала сяброў і класныя ўмовы для натхнення. А на пытанне, чаму ён зацікавіўся менавіта “Indiga”, ён адказаў, што для яго “на дадзены момант, гурт адзін з хэд-лайнераў беларускай музыкі”. Маўляў, “іх творчасць гэта, сапраўдны талент памножаны на прафесіяналізм”.

І яшчэ адна спраўка: Аляксандр Волкаў, скончыў факультэт мастацтваў, дызайна і архітэктуры ў Вялікабрытаніі, прымаў удзел у шматлікіх міжднародных масцер-класах па фотамастацтву, працаваў фотакорам “The Guardian”, а пад час учобы ў Англіі фатаграфаваў гурт “Oasis”.

Фотаrusia.fromby.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі