Першую аперацыю на адкрытым сэрцы правялi ў Гродне

61-гадоваму пацыенту з дыягназам iшэмiя паспяхова зрабiлi аортакаранарнае шунцiраванне. Аб гэтым паведамiў галоўны лекар Гродзенскай абласной клiнiчнай лякарні Святаслаў Савiцкi.
Паводле яго слоў, аперацыя, якая доўжылася каля чатырох гадзiн, выканана згодна з праграмай маштабнага асваення сучасных кардыяхiрургiчных тэхналогiй. Раней у Гродне рабiлi толькi стэнцiраванне, без ускрыцця грудной клеткi.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі