Першая трэнерка Арыны Сабаленка: Я выгнала яе з групы праз характар

Першая трэнерка Арыны Сабаленка: Я выгнала яе з групы праз характар

Былая трэнерка тэнісісткі Арыны Сабаленка распавяла ў інтэрв’ю “Народнай волі”, чаму ў свой час выгнала дзяўчынку са сваёй групы і не змагла з ёй працаваць. Алена Вяргеенка была першай настаўніцай Сабаленка і цяпер прыгадвае, што дзяўчынка мела складаны характар і ёй немагчыма было даць рады.

“Калі ў Арыны нешта не атрымлівалася, тады астатнім трэба было “хавацца ў бульбу”. Ракеткі ляцелі ў бакі са свістам. А магла і мне сказаць некалькі словаў, што называецца, не для друку. Калі Арыне было 11 гадоў, я падышла да яе мамы Юлі і сказала, што або яе дачка будзе рабіць так, як кажа трэнер, або нам лепей з ёй развітацца”, — згадвае Вяргеенка.

Тым не менш трэнерка аддае належнае байцоўскім якасцям Сабаленка: на яе думку, менавіта з такім характарам болей шансаў перамагаць.

Арына Сабаленка на сёння мае 69-е месца ў сусветным рэйтынгу і лічыцца найбольш перспектыўнай з маладых беларускіх тэнісістак. Сёлета ў траўні ёй споўніцца 20 гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі