Вы тут

Першая лякарня ў Беларусі пачала праводзіць экспрэс-тэст на антыцелы да COVID-19

Аб'ява ў Мар'інагорскай ЦРБ

Адміністрацыя Мар'інагорскай раённай бальніцы абвясціла аб з'яўленні новай платнай паслугі —- "Экспрэс-тэст для выяўлення антыцелаў да COVID-19". Аналіз можна здаць у лабараторыі ці ў працэдурным кабінеце лякарні.

Лякарня ў Мар'інай горцы (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) знаходзіцца ў 60 км ад цэнтра Мінска. Чаму платныя тэсты на антыцелы да каранавіруснай інфекцыі з'явіліся менавіта там, не паведамляецца.

Тэст будзе гатовы на працягу 15 хвілін з моманту дастаўкі біялагічнага матэрыяла ў лабараторыю. Паслуга платная: 36 рублёў для медыкаў, 42 — для іншых людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.