Першая лэдзі Францыі зрабіла выключэнне для Нэльсана Мандэлы

Першая лэдзі Францыі Карла Бруні выступіла на канцэрце ў Нью-Ёрку з нагоды дня нараджэння Нэльсана Мандэлы.  Адзначу, што гэта першы канцэрт Бруні у якасці жонкі прэзідэнта Францыі і першы яе выступ у ЗША. Паводле паведамлення Рускай службы BBC, сярод гледачоў у зале прысутнічаў і яе муж Нікаля Сарказі.

Як нагадваюць "Вести", пасля шлюбу з Сарказі Бруні адмовілася ад публічных выступаў, аднак для Мандэлы яна зрабіла выключэнне.

Апроч Карлы, у канцэрце ўзялі ўдзел такія вядомыя музыкі, як Стыві Ўандэр, Арэта Франклін, Глорыя Гэйнэр і іншыя. Сам Мандэла, якому споўніўся 91 год, звярнуўся да прысутных са словамі падзякі ў сваім відэапасланні, а напрыканцы ўсе ўдзельнікі канцэрту праспявалі Мандэлу віншавальную песню.

Нагадаем, у ліпені 2008 году Карла Бруні выдала трэці альбом пад назвай "Як быццам нічога не было" (Comme si de rien n'etait), які разыйшоўся накладам каля паўмільёны асобнікаў.

Фота: novosti.err.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі