Першая лэдзі Францыі дэбютуе на брытанскім ТБ з песнямі з новага альбома

Жонка прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, былая мадэль і спявачка Карла Бруні, у 16-га верасня дэбютуе на брытанскім тэлебачанні. Бруні выступіць у прамым эфіры тэлеканала Бі-бі-сі-2 з некалькімі песнямі з свайго новага альбома "Comme si de rien n`etait ("Як быццам нічога не было").

Аднак, як адзначаюць брытанскія СМІ, надзеі першай лэдзі Францыі на заваяванне брытанскага музычнага Алімпу могуць не апраўдацца. Канкурэнцыю Бруні на папулярным шоў Later... with Jools Holland складуць былы ўдзельнік "Бітлз" сэр Пол Макартні, гурты Metallica і Kings of Leon.

Макартні пагадзіўся праспяваць песню "The Fireman", якую выконвае надта рэдка, а Metallica і Kings of Leon абяцалі прадставіць шматлікай аўдыторыі свае старыя і новыя песні.

"Карла, хутчэй за ўсё, праспяе пару песень, ну і пагаворыць з публікай. Але, хутчэй за ўсё, Metallica і Kings of Leon адхопяць сабе ільвіную долю шоў", - паведаміў журналістам прадстаўнік Бі-бі-сі.

Фота: www.leve.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі