Пенсіянер збіў жонку, калі даведаўся пра яе здраду ў год смерці Сталіна

Як паведамляе сайт delfi.lt, 80-гадовы мужчына даведаўся пра тое, што 60 гадоў таму жонка яму здрадзіла. Раз'юшаны пенсіянер збіў 78-гадовую жанчыну. Калі ў кватэру прыйшлі паліцыянты, яны высветлілі, што гаспадар быў у стане алкагольнага ап'янення.

Яго затрымалі, дапыталі і пасадзілі за краты. Якое пакаранне чакае мужчыну, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі