Пазіцыя Літвы ў дачыненні да беларусаў не змянілася — прэм'ер Шыманітэ

Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шыманітэ / LRV
Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шыманітэ / LRV

Сітуацыю ў Беларусі і становішча беларусаў, вымушаных пераехаць у Літву, абмеркавалі ў аўторак прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ і Святлана Ціханоўская. Шыманітэ наведала ў аўторак офіс Ціханоўскай у Вільні, паведамляе Delfi. 

З пачатку рэпрэсій у Беларусі Літва сталася часовым домам для беларусаў, вымушаных бегчы са сваёй краіны, адзначыла Шыманіце. "Запэўніваю вас, што гэтая пазіцыя не змянілася пасля 24 лютага — мы будзем і надалей рабіць усё, каб прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці і СМІ былі ў бяспецы ў Літве і маглі годна жыць і працаваць", — сказала літоўскі прэм'ер.

Яна таксама адзначыла, што вайна ва Украіне крыху ссунула фокус з беларускіх праблем. Але Вільня мае намер і далей падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю. Паводле словаў Шыманітэ, "Літва будзе і надалей імкнуцца захаваць справу свабоды Беларусі ў міжнародным парадку дня". Акрамя таго, літоўскія ўлады маюць намер і далей падтрымліваць патрабаванні беларусаў спыніць рэпрэсіі ў краіне, вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, а таксама зладзіць нарэшце свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі