Пазаштатнага супрацоўніка АБФФ затрымалі па падазрэнні ў распаўсюдзе парнаграфіі

Пазаштатнага супрацоўніка АБФФ затрымалі па падазрэнні ў распаўсюдзе парнаграфіі

Следчы камітэт пракаментаваў затрыманне 9 красавіка ў Мінску 40-гадовага Юрыя Талкачова, пазаштатнага супрацоўніка асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”. Адзначаецца, што ў адносінах Талкачова распачалі крымінальную справу “за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт” (ч. 2 арт. 343 КК). Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, у яго адносінах праводзяцца следчыя дзеянні, інфармуе БЕЛТА.

Пра затрыманне ў Мінску ў Доме футбола Юрыя Талкачова стала вядома напярэдадні. Раніцай у аўторак яго пацвердзіла федэрацыя футбола, якая падкрэсліла, што “прычына затрымання не звязаная з выкананнем ім дамоўных абавязацельстваў перад АБФФ”. Ён “па дамове падраду займаўся статыстычным суправаджэннем беларускіх футбольных ліг і на некаторых матчах працаваў у якасці дыктара”. Летась Талкачоў быў у складзе камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ і ўдзельнічаў у разглядзе скандальнай “справы Верамко”. У канцы 2017-га яго адтуль выключылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі