Павел Раднёнак стаў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Казахстана

Галоўным трэнерам маладзёжнай футбольнай зборнай Казахстана прызначаны 45-гадовы беларускі спецыяліст Павел Раднёнак. Раней ён ачольваў адну з юнацкіх зборных Беларусі. "Прессбол" адзначае, што Раднёнак таксама вядомы па выступленнях за мінскае "Дынама" ў 80-х гадах. Свой першы матч у новай ролі ён правядзе 11 кастрычніка, калі Казахстан сустрэнецца са Швецыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі