Арганізатар Дня Волі: Ніякіх мерапрыемстваў на Бангалор праводзiць не будзем

Арганізатар Дня Волі: Ніякіх мерапрыемстваў на Бангалор праводзiць не будзем

"На Бангалор ніхто не пойдзе, мы ніякіх мерапрыемстваў там не будзем арганізоўваць, бо гэта праклятае месца, калі казаць па-моднаму — зашквар", — так пракаментаваў адзін з арганізатараў Дня Волі Павел Белавус сённяшнюю забарону Аляксандра Лукашэнкі праводзіць свята на стадыёне "Дынама".

Адказваючы на пытанні журналіста Еўрарадыё падчас "Вялікай размовы", кіраўнік краіны адназначна заявіў: "Святкавання на стадыёне "Дынама" не будзе". Ён таксама назваў ініцыятыву свята на "Дынама" "акцыяй" і "асабістай абразай" для яго, дадаўшы: "Збірайцеся на Бангалор".

"Правядзенне Дня Волі на Плошчы Бангалор —  гэта здзек з тых людзей, для якіх незалежнасць — сапраўды важная каштоўнасць, — кажа Павел Белавус. — У горадзе ёсць вялікая колькасць годных пляцовак, напрыклад, каля Палаца спорту, на плошчы Свабоды, дзе кожны тыдзень адбываюцца цікавыя гарадскія мерапрыемствы. Мы спадзяваемся, што нехта з тых палітыкаў, грамадскіх актывістаў, журналістаў, што ўдзельнічаюць сёння ў "Вялікай размове", спытаюцца ў Лукашэнкі, ці рэальна акрамя плошчы Бангалор разглядаць іншыя пляцоўкі. Менавіта цяпер гэта можна хутка і аператыўна вырашыць".  

Арганізатар Дня Волі: Ніякіх мерапрыемстваў на Бангалор праводзiць не будзем

Павел Белавус таксама адзначыў, што святкаванне Дня Волі —  гэта не акцыя:

"Мы хочам праводзіць не акцыю, а свята, прысвечанае нашай незалежнасці, традыцыям, культуры, гісторыі Беларусі. Сёння яно важна для сапраўды вялікай колькасці беларусаў. Калі Лукашэнка выступае супраць гэтага, значыць, ён выступае і супраць беларусаў, для якіх гэта важна. Гэта непрыемна. Мы якраз не хочам ніякіх канфрантацый, а хочам паказаць, што, калі ёсць людзі, для якіх Дзень Волі мае значэнне, трэба да іх прыслухоўвацца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі