Паўночная Карэя пагражае Злучаным Штатам ядзерным ударам
![Паўночная Карэя пагражае Злучаным Штатам ядзерным ударам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rakieta-1508.jpg.webp?itok=BCU45XR7)
Кіраўніцтва Паўночнай Карэі папярэдзіла ЗША, што гатовае нанесці папераджальны ядзерны ўдар пры любой правакацыі.
У заяве афіцыйнага Пхеньяна, якую цытуе "Інтэрфакс", гаворыцца, што ўзброеныя сілы КНДР перайшлі з рэжыму ваеннага супрацьстаяння ў рэжым нанясення папераджальнага ядзернага ўдару. Гэта зроблена, "каб даць адпор смехатворнай ваеннай істэрыі ворага, накіраванай на тое, каб падарваць суверэнітэт і права на існаванне КНДР".
Паўночная Карэя заяўляе, што "папераджальны ядзерны ўдар не з'яўляецца амерыканскай манаполіяй". Таксама Пхеньян згадвае, як ЗША перакінулі на сваю ваенную базу на Гуаме стратэгічныя бамбавікі В-2 і В-1В. На думку кіраўніцтва КНДР, гэта сведчыць пра падрыхтоўку амерыканскага ўварвання ў Паўночную Карэю.