Вы тут

Паўла Севярынца аштрафавалі на 1225 рублёў

Павел Севярынец на судзе. Фота: bchd.info

Сустаршыню аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца ў судзе Мінскага раёна аштрафавалі на 1225 рублёў (50 базавых велічыняў). Як паведамляе прэс-служба БХД, суддзя Шаўцоў прызнаў Севярынца вінаватым у непарадкаванні супрацоўнікам ДАІ.

Мінулую ноч Севярынец правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Як распавядала Еўрарадыё, Паўла Севярынца затрымалі 3 кастрычніка, калі ён удзельнічаў у вахце каля рэстарана "Поедем поедим". Абаронцы Курапатаў спынілі аўтамабіль дырэктаркі забаўляльнай установы Святланы Дубковай, а тая выклікала даішнікаў. Яны і затрымалі Севярынца.

Абаронцы Курапатаў ужо некалькі месяцаў пратэстуюць супраць існавання рэстарана "Поедем поедим", пабудаванага на ўскрайку мемарыялу.