Паўднёвая Асетыя вінаваціць Украіну і ЗША у пастаўках зброі ў Грузію

Пра гэтым заявіў прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Эдуард Какойты. На ягоную думку, менавіта Кіеў і Вашынгтон даставілі Тбілісі снайперскія вінтоўкі, напярэдадні скарыстаныя пры перастрэлцы. Нагадаем, улады Паўднёвай Асетыі праводзяць эвакуацыю мірнага насельніцтва ў сувязі з начнымі перастрэлкамі, падчас якіх былі забітыя шэсць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі, а таксама пацярпелі чацвёра грузін.У сваю чаргу, у Тбілісі афіцыйна пацвердзілі факт абстрэлу. Па словах прадстаўніка Міністэрства абароны Грузіі, агонь адкрылі вымушана: у адказ на абстрэл паўднёваасетынскімі баявымі групоўкамі.

Як паведамлялася ў пятніцу, 1 жніўня, у выніку тэракту ў зоне грузіна-асетынскага канфлікту каля Цхінвалі былі параненыя шасцёра грузінскіх паліцыянтаў. На гэтым тыдні прэзідэнт Паўднёвай Асетыі Эдуард Какойты зноў пацвердзіў імкненне непрызнанай рэспублікі быць у складзе Расіі. Сітуацыя ў зоне грузіна-паўднёваасетынскага канфлікту застаецца вельмі напружанай. Абодва бакі вінавацяць адно аднаго ў нагнятанні становішча. З зоны канфлікту прыходзяць паведамленні аб перастрэлках і выбухах. Непрызнаная рэспубліка Паўднёвая Асетыя заявіла аб жаданні выйсці са складу Грузіі. Прапанову асетынскіх уладаў падтрымалі дэпутаты расійскай Дзярждумы, якія прапанавалі прэзідэнту і ўраду РФ яе разгледзець.
Korrespondent

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі