Вы тут

Паўабаронца БАТЭ Павел Няхайчык заявіў, што завяршыў кар'еру

Павел Няхайчык / fcbate.by

Паўабаронца БАТЭ Павел Няхайчык заявіў, што завяршыў кар'еру, паведамляе клубная прэс-служба. У 33 гады.

Няхайчык — ураджэнец Мінска. Пачынаў гуляць у БАТЭ (2005-2011). Ён быў у тым зорным складзе каманды, якая ўпершыню выйшла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Пасля было маскоўскае "Дынама", кароткае вяртанне ў Барысаў (2013) і зноў Расія ("Томь", "Арэнбург"). У 2017-2019 гадах Няхайчык гуляў у брэсцкім "Дынама", а пасля вярнуўся ў БАТЭ (згуляў 64 матчы, забіў 20 галоў). Агулам на рахунку паўабаронцы 255 афіцыйных паядынкаў за барысаўчан і 56 галоў.

Павел Няхайчык быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

Павел Няхайчык святкуе з беларускімі заўзятарамі гол, забіты ў гасцях батумскаму "Дынама" летам 2021-га

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.