Патрыярх заклікаў новага мітрапаліта Мінскага захоўваць адзінства Русі

У сваёй прамове патрыярх заклікаў новага беларускага мітрапаліта захоўваць адзінства Царквы і гістарычнай Русі — Расіі, Украіны і Беларусі, перадае ria.ru.



"Ад усяго сэрца жадаю Вам дапамогі Божай, у першую чаргу, у пастырскім акармленні Белай Русі, а таксама ў захоўванні адзінства нашай Царквы, у захоўванні адзінства гістарычнай Русі, якая, нягледзячы на шматлікія слабасці і спусташэнні, у тым ліку стагоддзя 20-га, працягвае заставацца вялікай духоўнай і цывілізацыйнай сілай сучаснага свету", — сказаў патрыярх, уручаючы ўказ мітрапаліту Паўлу.



Мітрапаліт, у сваю чаргу, адзначыў, што беларуская паства — "багалюбівая". "Я буду імкнуцца рабіць усё магчымае, каб тое адзінства, пра якое Вы сёння і заўсёды кажаце, нашай Царквы, каб яно захоўвалася. І ў адзінстве будзе сапраўды наша сіла… Заўтра, адпраўляючыся на паслушэства, я перадам Ваша першасвятарскае блаславенне ўсёй беларускай пастве", — сказаў патрыярху мітрапаліт Павел.



Нагадаем, раней мітрапаліт Павел быў мітрапалітам Разанскім і Міхайлаўскім.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі