Патрыярх Кірыл прыязджае ў Мінск

Разам з ім 28 ліпеня позна ўвечары ў Мінск прыбудуць кіраўнікі і дэлегацыі памесных праваслаўных цэркваў.



Дэлегацыя Эладскай (Грэцкай) праваслаўнай царквы даставіць у Мінск Андрэеўскі крыж святога Андрэя Першазванага, пасля чаго ён прыбудзе ў храм апостала Андрэя Першазванага (вуліца Малініна, 19), дзе будзе знаходзіцца да раніцы 29 ліпеня. Крыж будзе даступны для вернікаў.



Затым святыню адвязуць у цэнтр Мінска — на Замчышча, што на плошчы каля Палацу спорту. Там адбудзецца літургія, якую здзейсніць пад адкрытым небам Патрыярх Кірыл пры дапамозе кіраўнікоў і прадстаўнікоў іншых праваслаўных цэркваў. Набажэнства пачнецца а 9.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі