"Патрэбныя санкцыі проста зараз": у Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па Беларусі

Сцяг Еўрасаюза / Reuters
Сцяг Еўрасаюза / Reuters

9 ліпеня ў Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. 9 з 10 выступоўцаў асудзілі дзеянні "рэжыму Лукашэнкі". Еўрадэпутаты запатрабавалі вызваліць палітычных зняволеных, а найбольш радыкальныя спікеры заклікалі Еўрасаюз увесці санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Андрыус Кубіліус заяўляе, што беларусы гучна патрабуюць палітычных перамен у краіне і толькі меншасць падтрымлівае Лукашэнку. Літовец параўнаў тое, што адбываецца ў Беларусі, з тым, што ў пачатку 1990-х прайшлі прыбалтыйскія краіны, калі ў насельніцтва сфармаваўся запыт на перамены. І стаў першым, хто загаварыў з трыбуны пра санкцыі ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю паляк Роберт Бедрань заявіў, што беларусы чарговы раз пазбаўленыя базавага права — права выбару. Бедрань фарсануў модным "Жыве Беларусь!" і таксама прапанаваў Еўрасаюзу задумацца пра санкцыі.

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Прадстаўніца Германіі Віёла фон Краман-Таўбадэль сказала, што "Беларусь — краіна ў цэнтры Еўропы, але яна так далёка ад нас". Немка заявіла пра неабходнасць вызваліць усіх палітвязняў: "Гэта — наша патрабаванне!" 

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Прадстаўнік Іспаніі Ману Пінэда стаў адзіным, хто паспрабаваў заступіцца за Аляксандра Лукашэнку. Ён асудзіў вучэнні НАТА каля межаў Беларусі і Расіі, — маўляў, гэта эскалацыя дакладна не ў інтарэсах ЕС і можа толькі справакаваць новую "халодную вайну". У адрозненне ад сваіх калег Пінэда не падтрымаў увядзення санкцый.

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Еўрадэпутат з Германіі Міхаэль Галер адрэагаваў на выступ іспанца: "У мяне склалася ўражанне, што вы хаўруснік Лукашэнкі. Трэба разумець, што беларусы за 26 гадоў наеліся гэтым рэжымам. І папраўдзе яны хочуць перамен. Гэта не наша жаданне, а іх саміх".​

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Карын Карсбра са Швецыі з ходу называе Лукашэнку дыктатарам. Яна звяртае ўвагу на тое, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне, і сцвярджае, што сітуацыя з правамі чалавека толькі пагаршаецца. "Патрэбныя санкцыі проста зараз!" — рэзюмуе яна.

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

 

Ёўзас Алекас з Літвы кажа, што 2020-ы — год перамен для ўсяго свету, але толькі не для Беларусі. Дэпутат падтрымлівае ўвядзенне санкцый, але звяртае ўвагу, што яны не павінны ўдарыць па простых жыхарах краіны. 

 

“Нужны санкции прямо сейчас”: в Европарламенте прошли дебаты по Беларуси

Закрываў сесію дэбатаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

"У Беларусі сітуацыя вельмі сур'ёзная. Але трэба разумець, што там нашы інструменты ўздзеяння вельмі абмежаваныя. На цяперашні момант мы робім усё магчымае. Мы працягваем сачыць за падзеямі там. Я цалкам згодны з тым, што сказалі ўдзельнікі сесіі", — адзначыў Жазэп Барэль.

З 15-хвіліннага выступу Барэль прысвяціў Беларусі не больш за хвіліну. Куды больш часу дасталося Турцыі, Сірыі і праблеме правоў чалавека ў прынцыпе. Гэта значыць, што, хоць сітуацыя ў Беларусі і ўспрымаецца Еўрапарламентам як сур'ёзная, пакуль што яна застаецца на перыферыі парадку дня.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі