Вы тут

Пасол Славакіі, які прыйшоў на парад у Мінску, узнагароджаны беларускім ордэнам

Ёзэф Мігаш / БЕЛТА

Пасол Славакіі Ёзэф Мігаш, які 9 траўня прыйшоў на вайсковы парад у Мінску, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ 15 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце падкрэсліваецца, што Мігаш адзначаны "за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй".

Як паведамляла Еўрарадыё, большасць амбасадараў краін ЕС не прыйшлі на парад, які праводзіўся ў часы распаўсюду каранавіруса. Прысутнічалі толькі паслы Славакіі і Венгрыі. Ёзэф Мігаш заявіў, што яго ўдзел быў прынцыповым, паколькі ён — "сын партызана" і з'яўляецца антыфашыстам. Аднак ён не параіўся з МЗС Славакіі наконт свайго намеру прысутнічаць на парадзе. У выніку Мігаш папрасіў адхіліць яго ад пасады. У нашай краіне ён працуе з 2016-га.

Лукашэнка назваў сітуацыю з адстаўкай славацкага пасла "міжнародным скандалам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.