Вы тут

Пасля вылету з Лігі канферэнцый у "Тарпеда-БелАЗа" памяняўся галоўны трэнер

Юрый Пунтус / БЕЛТА

У футбольнага клуба "Тарпеда-БелаЗ" памяняўся галоўны тржнер. Юрый Пунтус пакінуў сваю пасаду па сумесным рашэнні з кіраўніцтвам клуба, перадае БЕЛТА.

Новым галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Сяргей Зіневіч. Дагэтуль ён займаў пасаду старэйшага трэнера.

Пад кіраўніцтвам Пунтуса тарпедаўцы ў мінулым сезоне ўпершыню за сваю гісторыю сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Беларусі. 

Сёлета яны гулялі ў Лізе канферэнцый і прайгралі дацкаму "Капенгагену" — 1:4 і 0:5. Пасля гэтага ў камандзе і змяніўся галоўны трэнер.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.