Пасля выхаду з ЕС Вялікабрытанія можа ўзмацніць антырасійскія санкцыі

Пасля выхаду з ЕС Вялікабрытанія можа ўзмацніць антырасійскія санкцыі

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан назваў дзейснымі антырасійскія санкцыі ЗША, уведзеныя сёлета ў красавіку. Ён выказаў шкадаванне, што Лондан у сваёй санкцыйнай палітыцы залежыць ад усяго ЕС. Пасля выхаду Брытаніі з ЕС, па словах Джонсана, якія перадае РБК, яна можа ўзмацніць антырасійскія санкцыі. 

Вялікабрытанія не можа сама ўсталёўваць свой рэжым санкцый, бо абавязаная каардынаваць сваю дзейнасць з астатняй часткай Еўрасаюза. Калі краіна ў сакавіку 2019 года пакіне блок, яна атрымае магчымасць заняць больш жорсткую пазіцыю, дадаў кіраўнік брытанскага МЗС.

Напярэдадні Камітэт па міжнародных справах палаты абшчын брытанскага парламента апублікаваў даклад пад назвай "Маскоўскае золата: расійская карупцыя ў Вялікабрытаніі". Аўтары дакладу назвалі "брудныя грошы з Расіі" пагрозай для бяспекі краіны. Яны параілі ўраду знайсцi спосаб ўскладніць выпуск расійскіх суверэнных аблігацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі