Пасля публікацыі Еўрарадыё у "чорны спіс" трапілі сайты з махлярскімі артыкуламі

Пасля публікацыі Еўрарадыё у "чорны спіс" трапілі сайты з махлярскімі артыкуламі

Пасля публікацыі Еўрарадыё Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да чатырох сайтаў з махлярскімі артыкуламі (med-by.info, artrovex.info, normaten8.pokupkishops.ru, medicina-portal.com). Адзначаецца, што іх пакаралі за змяшчэнне неналежнай рэкламы лекавых сродкаў. Дакумент на гэтую тэму Мінінфарм атрымаў з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

У сярэдзіне чэрвеня сёлета Еўрарадыё распавядала пра гэтыя сайты, якія змяшчалі фэйкавыя матэрыялы на тэму медыцыны. Напрыклад, пра арышт 367 (!) медыкаў і медычных чыноўнікаў, якія прызначалі людзям з хворымі суставамі неэфектыўныя дарагія лекі. І пры гэтым там пісалі пра "цудадзейны прэпарат", які "медычнае лобі", нібыта, не пускае ў аптэкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі