Пасля прэзентацыі "Серебряная Свадьба" засядзе ў студыю

Як распавяла фронтвуман калектыву Святлана Бень, дыск будзе складацца з 12 кампазіцый, якія ўжо даўно выконваюцца на канцэртах.

Святлана Бень: "Гэта 12 песень з праграмы "Сердечная мускулатура", ёй ужо больш за гадоў, проста мы яе не паказвалі шырокай публіцы. Мы яе паказвалі некалькі разоў у "Граффити", паказвалі ў Піцеры, у Маскве. Яна своеасаблівая такая – медыцынска-літаратурная, медыцынска-лірычная. Песні якія трапілі на альбом, – гэта песні менавіта з гэтай праграмы, гэта ўсё пра сэрца, пра будову сэрца".

Першая частка выступу як раз і будзе складацца з тэатралізаванай праграмы "Сердечная Мускулатура", а вось другое аддзяленне музыкі прапануюць скласці самім наведвальнікам. Напрыклад, для гэтага трэба зайсці на старонку гурта на Facebook і пакінуць назвы песень у каментарыях да адпаведнай тэмы.

Дарэчы, пасля выступу музыкі сыходзяць у адпачынак, і, папярэдне, у бліжэйшы год гурт не будзе даваць канцэртаў. Але Святлана запэўнівае, што перажываць не варта, бо гэта неабходны крок для далейшай працы.

Святлана Бень: "Мы вельмі шмат падарожнічаем, і мы жадаем крыху папрацаваць у студыі, зрабіць новую праграму. А падарожжы займаюць вельмі шмат часу і падчас падарожжаў вельмі складана працаваць".

Дарэчы днямі гурт "Серебряная Свадьба" вярнуўся з тура па Украіне, які музыкі лічаць хіба не адным з самых удалых.

Святлана Бень: "Усе вельмі радаваліся, людзі былі шчаслівыя, мы былі шчаслівыя, паўсюль былі забітыя залы і цудоўная рэакцыя публікі... вельмі эмацыйная, жывая ды вясёлая".

Нагадаем, што апошнія ў гэтым годзе канцэрты фрык-кабарэ-бэнда "Серебряная Свадьба" будуць праходзіць два дні запар 30-га ды 31-га студзеня ў клубе "Мулен-Руж". Квіткі на імпрэзы каштуюць ад 50 да 100 тысяч, а набыць іх можна ў крамах BOOM і клубе "Граффити".

Квіткі:
50 000 танцпол
60 000 столікі першы паверх
100 000 столікі другі паверх

Месцы продажу:
ГЦ "Купалаўскі", крама "BOOM. Мир наушников", пав.19 (толькі танцпол)
ГЦ "Рыга", крама "BOOM. Мир наушников", пав.18 (толькі танцпол)
У клубе "Граффити" (зав. Калініна, 16, кожны дзень пасля 17.00 у адміністратара)

Інфармацыя:
+375 (29) 77-999-18
+375 (29) 17-999-18
+375 (29) 613-95-06
ICQ: 531-07-353 / 165-650-843
Skype: diskoteq Google: diskoteq

Фота: Яўген Ерчак (са старонкі "свадьбы" на facebook.com)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі