Вы тут

Пасля пандэміі COVID-19 можа здарыцца ўсплёск іншых інфекцый

З-за каранавіруса лабараторыі ў шэрагу краін скарацілі дыягностыку ВІЧ-інфекцыі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На фоне барацьбы з каранавірусам у некаторых краінах не выконвалі календары вакцынацыі супраць іншых інфекцый. У выніку найбліжэйшым часам можа здарыцца ўсплёск іншых інфекцый, заявіў БЕЛТА лекар-інфекцыяніст і рэктар Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Стома. Ён вярнуўся з VIII кангрэса Еўра-азіяцкага таварыства інфекцыйных хвароб і распавёў, пра што там ішла гаворка. Паводле яго слоў, "шмат казалі пра вакцынапрафілактыку не толькі COVID-19, але і іншых інфекцый, падкрэслівалі некаторыя тэндэнцыі". У прыватнасці, казалі пра тое, што падчас пандэміі медыкі і грамадства забыліся на іншыя хваробы.

"Не выключана, што ў некаторых краінах былі некалькі ўпушчаныя календары вакцынацыі супраць іншых інфекцый, якія, на жаль, вернуць страчаныя пазіцыі", — падкрэсліў лекар-інфекцыяніст.

Можа, да прыкладу, назірацца адкладзены эфект па сухотах, ВІЧ-інфекцыі. Стома нагадаў, што з-за пандэміі дыягностыка ВІЧ-інфекцыі ў некаторых рэгіёнах была скарочана — лабараторыі пераключыліся на выяўленне каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.