Пашпарт Новай Беларусі: ці ўсё так аптымістычна, як выглядае? Эфір з Кавалеўскім

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Паводле інфармацыі АПК, за тыдзень жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі выказалі 57 тысяч чалавек. Прычым некаторыя адзначалі, што яны выказваюцца і за іншых чальцоў сваёй сям’і. І гэта пры тым, што перспектывы прызнання гэтага пашпарта ў якасці сапраўднага дакумента, з якім можна будзе вандраваць па свеце, досыць цьмяныя. Але ў сітуацыі, калі праз пераслед на радзіме атрымаць новы пашпарт немагчыма, а межы з Беларуссю ў любы момант могуць быць закрытыя, і такі варыянт выглядае прымальным. Нягледзячы на тое, што ёсць і больш надзейныя дакументы наўзамен нядзейнаму беларускаму пашпарту…

Пра што сведчыць цікавасць беларусаў да пашпарта Новай Беларусі, ці сапраўды іх дастаткова для запуску праекта па вырабе дакумента і ці ёсць зрухі ў пытанні яго прызнання? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі? Якія могуць быць наступствы ад пагаршэння стаўлення да беларусаў у асобных краінах ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі