Парламент Грузіі: курыць марыхуану можна толькі дома

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Матэрыял JAMnews

Ужыванне марыхуаны ў Грузіі легалізавалі яшчэ летам, але закон, які тлумачыць, калі, дзе і каму гэты наркотык можна ўжываць, парламент прыняў толькі 30 лістапада. Інфармацыйны партал JAMnews распавядае, аб правілах, якія прапісаныя ў новым законе для жадаючых спажыць марыхуану ў Грузіі.

 

Курэнне марыхуаны ў Грузіі сапраўды легальнае?

Так, легальнае. Новы закон пераклікаецца з рашэннем Канстытуцыйнага суда ад 2017 года, па якім гэта прызнана непадсудным.

 

Што будзе, калі паліцэйскі ўбачыць, што я палю марыхуану?

Калі вам споўніўся 21 год, вы знаходзіцеся ў сябе дома або ў гасцях, прычым побач няма непаўналетніх, а ў вас у кішэні няма дадатковай порцыі "травы", паліцэйскаму не будзе чаго вам прад’явіць.

 

Дзе можна курыць марыхуану?

Толькі дома — у вас, ці ў каго-небудзь з вашых сяброў. Па новым законе, адзінае месца, дзе дазволена паліць марыхуану — жылы дом або іншая закрытая прыватная тэрыторыя.

 

Дзе нельга курыць марыхуану?

Ужыванне марыхуаны забараняецца на вуліцы, у кавярнях, рэстаранах, парках, скверах, стадыёнах, транспарце, кінатэатрах, тэатрах, школах і адукацыйных установах, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях.

Парушальнікаў чакае штраф у памеры $300-450.

На працоўным месцы ўжываць марыхуану таксама нельга.

 

Каму забаронена курыць марыхуану?

Ужыванне марыхуаны забаронена асобам да 21 года. За парушэнне гэтага правіла таксама прадугледжаны штраф — ад $190 да $560 у лары.

Асобна караецца падбухторванне непаўналетніх да ўжывання наркатычных рэчываў — за гэта можна атрымаць турэмны тэрмін ад шасці да дзесяці гадоў.

Забараняецца таксама не толькі ўжыванне марыхуаны пры непаўналетніх, але і знаходжанне пад яе уздзеяннем у прысутнасці непаўналетніх. Парушэнне гэтай нормы прадугледжвае штраф ад $375 да $560 у мясцовай валюце.

Ужыванне марыхуаны забароненае пры выкананні службовых абавязкаў. Пры гэтым не ўлічваецца прафесія — і рок-музыку, і хірурга аштрафуюць аднолькава — на суму да $560.

Пры гэтым, ёсць асобны пералік прафесій, да прадстаўнікоў якіх закон асабліва строгі — за ўжыванне марыхуаны на працоўным месцы іх не толькі аштрафуюць, але і могуць пазбавіць права займацца прафесійнай дзейнасцю.

Кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем марыхуаны забароненае, гэта крымінальнае правапарушэнне, і караецца штрафам або гадавым пазбаўленнем волі.

 

Ці можна рэкламаваць марыхуану?

Больш жорсткія санкцыі за папулярызацыю або рэкламу наркотыкаў, у тым ліку марыхуаны. Штрафы за гэта выраслі да $1800—3700 для фізічных асоб і да $7400 для юрыдычных.

 

Набыццё-захоўванне — што з гэтым?

Тут без змен. Набыццё, захоўванне, перавозка — усё гэта па-ранейшаму з'яўляецца злачынствам. Ад пяці да 70 грамаў лічыцца невялікай колькасцю, а больш за 70 грамаў — ужо вялікай.

Турма не пагражае пры набыцці да 70 грамаў гатовай марыхуаны або да ста грамаў сыравіны. Пры гэтым пакупнік усё роўна лічыцца парушальнікам крымінальнага кодэкса. Згодна з законам, набыццё-захоўванне i такой колькасці марыхуаны з'яўляецца правапарушэннем. Але незразумела, якое пакаранне можа быць, паколькі саджаць за гэта не садзяць, але і альтэрнатыва не прапісаная.

Пры вялікай колькасці марыхуаны (больш за 70 грамаў), нават калі трапіўся першы раз, закон прадугледжвае пазбаўленне волі.

Што ж тычыцца занадта малых доз набыцця-захоўвання-перавозкі марыхуаны (да пяці грамаў сухой і да дзесяці грамаў сыравіны), у такім выпадку крымінальная адказнасць цалкам адмененая і дзейнічае толькі адміністрацыйны штраф — 500 лары [каля $185].

 

Мець пры сабе адзін "касяк" — не караецца?

Гэта не крымінальная парушэнне, таму пазбаўленне волі за гэта не пагражае, але штраф заплаціць прыйдзецца. Можна пазбегнуць і гэтага пакарання, калі паспееце прыкурыць "касяк". Але спачатку агледзіцеся, ці не знаходзіцеся вы ў грамадскім месцы і ці няма побач непаўналетніх.

 

Ці можна разводзіць марыхуану дома ў вазоне?

Культываванне да 151 грама канопляў пазбаўленнем волі не пагражае, але і альтэрнатыўныя санкцыі ў законе не пазначаныя. Гэта значыць, суд вас прызнае вінаватым, але незразумела, якое пакаранне прыменіць.

Да таго ж у працэсе вырошчвання расліны неабходна будзе пастаянна ўзважваць яе лісце, каб не перавысіць дапушчальную мяжу. Вага сабранай сыравіны не павінна перавышаць 100 грамаў, а пасля прасушкі — 70.

 

Як курыць, калі марыхуана не прадаецца, яе не дораць, і сам не вырошчваеш?

Гэта і ёсць самая туманная частка закона — ён дазваляе ўжываць, але ён жа забараняе атрымліваць. Выходзіць нонсэнс, чалавек, які хоча карыстацца сваім канстытуцыйным правам на курэнне марыхуаны, парушае закон, спрабуючы гэта зрабіць.

 

Для чаго спатрэбіўся новы закон?

Ужыванне марыхуаны стала легальным 30 ліпеня 2018 года рашэннем Канстытуцыйнага суда. На падставе іску палітычнага руху "Гірчы" ( "Шышка") Канстытуцыйны суд скасаваў артыкул, паводле якога ўжыванне марыхуаны было забароненае і без медыцынскага прызначэння каралася ў адміністрацыйным парадку.

Канстытуцыйны суд вырашыў, што "ўжыванне марыхуаны з'яўляецца правам асобы на свабоднае баўленне часу".

Пры гэтым спатрэбілася прывесці ўсё заканадаўства ў адпаведнасць з рашэннем Канстытуцыйнага суда. І новы закон, ініцыяваны МУС, можна расцэньваць як менавіта такую ​​спробу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі