Парашэнка прывёз у Давос фрагмент аўтобуса з-пад Валнавахі (фота)

Пётр Парашэнка заклікаў увесь цывілізаваны свет падтрымаць Украіну ў барацьбе супраць тэрарызму і агрэсіі Расіі. Пра гэта ён заявіў у Давосе, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме 21 студзеня, піша “Украінская праўда”.

Парашэнка адзначыў, што па звестках украінскай разведкі на тэрыторыі Украіны знаходзяцца 9000 расійскіх салдатаў, 500 танкаў, цяжкая артылерыя і БТРы."Калі гэта не агрэсія, то што тады агрэсія?" — спытаў ён.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны прывез з сабой на форум кавалак аўтобуса, у які патрапіла ракета пад Валнавахаю. Парашэнка заявіў, што Украіна выканала ўсе свае абавязанні, а баевікі, якіх падтрымлівае Расія, парушылі “рэжым цішыні”.

Парашэнка лічыць, што сустрэча ў “нармандскім фармаце" мусіць заняцца рэальным планам рэалізацыі мінскіх пагадненняў: “Нам няма чаго абмяркоўваць, усё ўжо вызначана і падпісана. Мы маем “мінскі” фармат. Зараз трэба непасрэдна ўводзіць спыненне агню, адвесці артылерыю і танкі”.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі