Паранены лідар "Правага сектару" Яраш

На Данбасе ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі атрымаў лёгкае аскепкавае раненне Дзмітрый Яраш, лідар партыі "Правы сектар", дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны. Як піша ў Facebook валанцёр Раман Донік, Яраш трапіў пад абстрэл "Града" з боку баевікоў.

"Косці цэлыя, злёгку зачэпленыя мяккія тканіны. У шпіталізацыі няма неабходнасці. Замазалі Дзмітрыя зялёнкай, ваюе далей", — напісаш Донік.

Галоўны рэдактар сайта censor.net Юрый Бутусаў дадаў, што здарылася гэта ў баю ў Данецкім аэрапорце. Дзмітрыя Яраша эвакуявалі ў бяспечнае месца. Высветлілася, што ў яго лёгкае ранэнне галавы — выратавала каска. А вось рука пацярпела сур'ёзна — аскепак перабіў плячо.

Нагадаем, Дзмітрыю Ярашу 43 гады. Ён з 1990-х ачольваў грамадскую арганізацыю "Трызуб ім Сцяпана Бандэры". Падчас Майдана Яраш стаў лідарам створанага "Правага сектару", баявой арганізацыі, якая пасля перамогі рэвалюцыі стала палітычнай партыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі