Вы тут

“Панікёры” і “страусы”: як грамадства рэагуе на распаўсюд COVID-19?

Вольга Карач і Пётр Пятроўскі / Еўрарадыё

Загадкавыя і поўныя матэматычных рэбусаў прэс-рэлізы Мінздароўя са статыстыкай па хворых і памерлых ад каранавіруса прымусілі людзей шукаць альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі. Такімі крыніцамі сталі, апроч незалежных СМІ, тэлеграм-каналы і допісы “відавочцаў” і “экспертаў” у сацыяльных сетках. Прычым вельмі часта менавіта так — у двукоссі. Адпаведна, поруч з праўдзівымі паведамленнямі пачалі з’яўляцца інфармацыйныя фэйкі. У адказ улады пачалі гаварыць пра неабходнасць увядзення пакарання за непраўдзівую інфармацыю пра каранавірус.

Што ў небяспечнай сітуацыі важней — поўная і праўдзівая ці дазаваная інфармацыя? Праўда ці недагаворванні хутчэй нараджаюць паніку ў грамадстве? Як вызначыць панікёра і той узровень панікёрства, за які варта караць? Як караць тыя СМІ і структуры, якія не аддаюць неабходнай увагі ўзроўню небяспекі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў “Наш Дом” Вольга Карач  і эксперт Аналітычнага цэнтра РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.