Памёр Васіль Супрун

Сёння раніцай ў сябе дома ў Слоніме на 82-м годзе жыцця памёр арганізатар і кіраўнік беларускага патрыятычнага моладзевага антысавецкага падполля ў 1946-1947 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнаўца і археолаг Васіль Супрун. У пачатку 1946 разам з сябрамі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу супраціву савецкаму рэжыму пад канспірацыйнай назвай “Чайка”.

Падполле ставіла на мэце барацьбу з гвалтоўнай каланізацыяй і русіфікацыяй краю, абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларусаў, абарону мясцовых беларускіх традыцый, культуры, мовы, гістарычных святыняў.

Арганізацыя хутка расла і пашыралася ў асноўным за кошт студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі. У 1947 годзе Супрун быў арыштаваны.

У лагерах і турмах ён правёў 9 гадоў, пасля чаго жыў пад наглядам. Васіль Супрун так і не быў рэабілтаваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі