Вы тут

Памёр тэатральны рэжысёр Раман Вікцюк

Раман Вікцюк / rbgroup.com.ua

На 85-м годзе жыцця памёр вядомы тэатральны рэжысёр Раман Вікцюк. 27 кастрычніка яго шпіталізавалі з каранавірусам.

Раман Вікцюк нарадзіўся ў 1936 годзе ў Львове. Ён закончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа, працаваў у тэатрах Львова, Кіева і Калініна (цяпер Цвер). Як рэжысёр ставіў спектаклі ў Рускім драматычным тэатры Літвы (Вільня), і маскоўскіх тэатрах. Славу прынесла яму пастаноўка "Служанкі" на сцэне тэатра "Сатырыкон" у 1988 годзе: усе ролі ў гэтым спектаклі гралі мужчыны.

У 1990 годзе рэжысёр стварыў свой "Тэатр Рамана Вікцюка", дзе паставіў каля 40 спектакляў. 

Вікцюк узнагароджанны званнямі Народны артыст Украіны і Народны артыст Расіі.

Пахаваць яго плануецца ў родным Львове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.