Вы тут

Памёр савецкі і расійскі акцёр Валянцін Гафт

Валянцін Гафт / фота з сацсетак

На 86-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі акцёр Валянцін Гафт. Пра гэта паведаміла ТАСС яго жонка Вольга Астравумава.

Валянцін Гафт нарадзіўся 2 верасня 1935 года ў Маскве. Скончыў Школу-студыю МХАТ ў 1957 годзе. Працаваў у Маскоўскім драматычным тэатры, Тэатры імя Массавета, Ленкоме, Тэатры сатыры. Служыў у трупе Маскоўскага тэатра "Сучаснік" з 1969 года. Гафт актыўна здымаўся ў кіно, у тым ліку ў многіх савецкіх карцінах: "Сямнаццаць імгненняў вясны", "Добры дзень, я ваша цётка!", "Чарадзеі" і іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.