Вы тут

Памёр самы малы чалавек на планеце

Хагендра Тапа Магар / guinnessworldrecords.com

Памёр самы малы чалавек у свеце Хагендра Тапа Магар. Ураджэнцу Непала было 27 гадоў. Яго рост складаў 67 сантыметраў.

Апошнім часам у Магара былі праблемы з сэрцам, а да таго ж ён пакутаваў ад астмы і пнеўманіі. Самы малы чалавек на планеце памёр у адной ў бальніц у Непале 16 студзеня, інфармуе Кніга рэкордаў Гінэса.

Цяпер самым малым чалавекам свету лічыцца Эдуарду Ніньё Эрнандэс з Калумбіі. Яго рост складае 70 сантыметраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.