Памёр пісьменнік і літаратуразнаўца Міхась Тычына

Міхась Тычына / svaboda.org

7 лістапада памёр пісьменнік і літаратуразнаўца Міхась Тычына. Ён быў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, а таксама выкладчыкам літаратуры ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Міхась Тычына нарадзіўся ў 1943 годзе ў Якуціі — у сям'і сасланага за "кулацтва" беларускага селяніна Аляксандра Тычыны. У Беларусь сям'я вярнулася ў 1947-м.

Тычына — аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Ён пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў свайго стрыечнага брата Алеся Адамовіча. Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў, як крытык і літаратуразнаўца — з 1969-га.

У 1989 годзе стаяў ля вытокаў Беларускага ПЭН-цэнтра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.