Вы тут

Памёр намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС, які быў на пажары ў Лёзне

Андрэй Мазоль / mchs.gov.by

Памёр намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік Андрэй Мазоль, які быў на ліквідацыі пажару на льнозаводзе ў Лёзне. Раптоўна яму стала кепска. На месца прыехалі медыкі, але выратаваць жыццё не ўдалося, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.

Плошча пажару на прадпрыемстве складала каля трох тысяч квадратных метраў. На месцы былі 10 адзінак спецтэхнікі і тры дзясяткі ратавальнікаў. Пажар ліквідаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.