Памёр Генадзь Бураўкін

Бураўкін памёр у Мінску ва ўласнай кватэры. Апошнім часам ён пакутваў на анкалагічнае захворванне.





Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна на Расоншчыне. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэту БДУ. Працаваў у часопісе “Камуніст Беларусі”, у газеце “Літаратура і мастацтва”, быў карэспандэнтам “Правды” па Беларусі, галоўным рэдактарам часопісу “Маладосць”.





У 1978-1990 годзе ўзначальваў Дзяржтэлерадыё БССР, аднак за падтрымку дэмакратычнага руху быў звольнены з гэтай пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. Быў сталым прадстаўніком Беларусі ў ААН, намеснікам міністра культуры і друку. Узначальваў Таварыства беларускай мовы, быў сябрам ПЭН-цэнтру.