Вы тут

Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў, павінны прайсці перавыбары

Леанід Пісанік / lelchitsy.by

Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Пісанік. Яму было 63 гады, паведамляе прэс-служба Камуністычнай партыі Беларусі. Прычына смерці невядомая.

Пісанік — ураджэнец Мазыра, быў кіраўніком гарсавета ў гэтым горадзе, старшынём Ельскага райвыканкама. Ён выбіраўся ў Палату прадстаўнікоў па Палескай акрузе № 43 (частка Мазыра і Мазырскага раёна, частка Лельчыцкага раёна). ЦВК павінен прызначыць перавыбары.

Месяц таму на change.org з'явілася петыцыя, аўтары якой прапаноўвалі дэпутату выказаць грамадзянскую пазіцыю па трагічных падзеях жніўня 2020-га ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.