Памёр архітэктар Сяргей Багласаў, які аднавіў Траецкае прадмесце і ратушу Мінска

Памёр архітэктар Сяргей Багласаў, які аднавіў Траецкае прадмесце і ратушу Мінска

Ва ўзросце 71 года памёр архітэктар Сяргей Багласаў, піша "Наша Ніва". 

Багласаў быў кіраўніком аўтарскага калектыву, які аднаўляў Траецкае прадмесце Мінска. Таксама ён распрацаваў праекты рэстаўрацыі гандлёвых радоў на плошчы Свабоды, мінскай ратушы, гасцініцы "Еўропа", царквы Святога Духа. Займаўся Багласаў і праектамі шматфункцыянальных комплексаў на вуліцах Няміга і Зыбіцкая.

Акрамя таго Багласаў выступіў аўтарам архітэктурна-скульптурных кампазіцый у гістарычным цэнтры мінска — "Войт" і "Гарадскія вагі". А ў Лідзе ён распрацоўваў пастамент для помніка Гедзіміну.

Багласаву ж належыць праект рэканструкцыі Мінскага замчышча, за які яго рэзка крытыкавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі